Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Об учреждении

Гісторыя школы 

 Дакладнасць адкрыцця школы ў в.Каленкавічы невядома. Па некаторых дадзеных у пачатку дваццатага стагоддзя ў в.Каленкавічы працавала пачатковая гімназія. У час уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы будынак школы размяшчаўся ў цэнтры вёскі. Аднойчы адбыўся пажар і школа згарэла. Была адбудавана на тым жа месцы. Жыхары вёскі помняць настаўнікаў, якія працавалі ў той час у школе. Гэта Бужынскія і Астроўскі. У гады вайны ў школе працаваў свой аднавясковец, былы афіцэр царскай арміі Ярмалюк. Школу наведвалі 10-15 вучняў. У 1946 годзе будынак школы зноў згарэў. Навучанне вялося ў некалькіх дамах. У 1948 годзе школа была зноў адбудавана. Будынак захаваўся, у ім цяпер размешчана школьная майстэрня і бібліятэка.

 Будоўля новай школы пачалася ў 1955 годзе (дырэктар Гаданюк Марыя Пятроўна). Заканчваў будаўніцтва Азараў Сяргей Якаўлевіч, і з 1958 года пачынаецца новая гісторыя школы. Да сярэдзіны 60-ых гадоў навучанне было на рускай мове. Школа працавала ў тры змены (была вячэрняя школа), была сямігадовай.

 

 Пасля аб'яднання Высокаўскага і Камянецкага раёнаў стала школай з беларускай мовай навучання. Колькасць вучняў павялічылася. З 1953 года па 2004 год школу закончылі 938 вучняў.



Час Колькасць вучняў Сярэдняя напаўняльнасць класа
1953-1959г.г. 166 23,7
1960-1969г.г. 194 19,4
1970-1979г.г. 293 29,3
1980-1989г.г. 129 12,9
1990-1999г.г. 92 9,2
2000-2005г.г. 77 12,8
2005-2008г.г. 101 10,1
2008-2010г.г. 91 10,0
2010-2011г.г. 78 8,6

З 1972 па 1988 год дырэктарам школы працавала Пылік Ніна Аляксееўна, у 1988-1994 - Міранюк Уладзімір Сцяпанавіч, з 1994 па 2010 год - дырэктар школы Панасюк Ігар Паўлавіч. З 2010 - дырэктар школы - Міранюк Уладзімір Сцяпанавіч. З 1994 па 1997 год быў зроблены капітальны рамонт будынка. Да школы была зроблена прыбудоўка (4 класныя пакоі, настаўніцкая, кабінет дырэктара). Плошча школы павялічылася, што дало магчымасць вучням займацца ў адну змену. Праектная напаўняльнасць школы - 55 вучняў.

У мікрараён школы ўваходзяць 4 вёскі: Каленкавічы, Юўсічы, Радзевічы і Падбур'е.

Навучальна-матэрыяльная база школы: 9 класных пакояў, бібліятэка, настаўніцкая, кабінет дырэктара, вучэбная майстэрня, прышкольны ўчастак плошчай 1 га.



Разделы сайта